Любань (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Любань)
Любань
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 145,5 м
Даўжыня 2,2 км
Шырыня 1,4 км
Плошча 1,83 км²
Аб’ём 0,011 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,7 км
Найбольшая глыбіня 11,5 м
Сярэдняя глыбіня 5,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 143 км²
Упадаюць Літкава
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Любань (Беларусь)
Любань
Любань
Любань (Брэсцкая вобласць)
Любань
Любань
Map

Лю́бань — возера ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчана ў басейне ракі Мухавец за 30 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Кобрын[1], за 3 (1[1]) км на паўночны ўсход ад аграгарадка Дзівін.

Плошча возера 1,83 (1,96[1]) км². Даўжыня возера 2,2 (2,19[1]) км, найбольшая шырыня 1,4 (1,44[1]) км. Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя глыбіня 5,5 м. Даўжыня берагавой лініі 5,7 км. Аб’ём вады 10,83 млн м³. Плошча вадазбору складае 143 км². Вадазбор — плоская забалочаная раўніна.

Возера карставага тыпу. Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе спадзістыя, пясчаныя, вышынёй 4—5 м, параслі сасняком, на поўначы і поўдні невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя. У возера ўпадае рака Літкава[2] і канал. На поўначы каналамі Казацкі і Дзівінскі возера звязана праз сістэму каналаў з Дняпроўска-Бугскім каналам.

На ўсходнім беразе возера размешчаны археалагічныя помнікі: паселішча бронзавага веку і стаянкі эпохі мезаліту і неаліту.

Зноскі

  1. а б в г д Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
  2. Природа Белорусии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]