Возера Манагуа
| Манагуа ісп.: Lago Xolotlán или Lago de Managua |
|
| Каардынаты | |
| Краіны | Нікарагуа |
| Плошча | 1035 км² |
| Вышыня | 37 м |
| Найбольшая глыбіня | 20 м |
| Даўжыня | 60 км |
| Шырыня | 32 км |
Манагуа (ісп.: Lago de Managua альбо Lago Xolotlán) — буйное прэснаводнае возера тэктанічнага паходжання ў дзяржаве Нікарагуа. Прыблізныя памеры возера: 60 км у даўжыню і 32 км у шырыню. Як і ў выпадку з возерам Нікарагуа, яго назва была прыдумана іспанскімі канкістадорамі, якія злучылі слова «Mangue» (іх назва плямёнаў групы манкеме) і agua («вада»). Горад Манагуа, сталіца Нікарагуа, знаходзіцца на паўднёва-заходнім беразе возера.
Возера моцна забруджана, часткова з-за скідаў ртуці кампаніяй Kodak ў 1950-х. Нягледзячы на забруджванне, частка насельніцтва Манагуа пражывае на берагах возера і ўжывае азёрную рыбу ў ежу.
Узровень возера падняўся на 3 метра за пяць дзён падчас урагану Мітч ў 1998, які разбурыў мноства дамоў на беразе возера.
Злучана праз раку Ціпітапа з возерам Нікарагуа, з-за моцнага забруджвання акулы не заходзяць з возера Нікарагуа ў возера Манагуа.