Возера Мар-Чыкіта
| Мар-Чыкіта | |
| ісп.: Mar Chiquita | |
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
| Плошча |
ад 2000 да 4500 км² |
| Найбольшая глыбіня |
19 м |
| Сярэдняя глыбіня |
3-4 м |
| Салёнасць |
175 ‰ |
| Упадаюць | |
|
|
|
Мар-Чыкіта (ісп.: Mar Chiquita - «маленькае мора») — буйное бяссцёкавае салёнае возера, размешчанае ў паўночна-заходняй частцы Пампы аргенцінскай правінцыі Кордава. З'яўляецца найбуйнейшым натуральным салёным возерам у Аргенціне.
Возера займае паўднёвую частку западзіны памерам 80 (поўнач-поўдзень) на 45 (захад-ўсход) км. Паколькі глыбіня возера невялікая (каля 10 м), яго плошча моцна вагаецца ад 2 да 4,5 тыс. км², што адпавядае вышыні над узроўнем мора 66-69 м.
У асноўным Мар-Чыкіта сілкуецца салёнымі водамі ракі Рыа-Дульсэ, якая цячэ з правінцыі Сант'яга-дэль-Эстэра, зліваючыся на поўначы з Рыа-Саладыльё. Тэрыторыя ў ніжнім працягу Рыа-Дульсэ і Мар-Чыкіты забалочаная і населена шматлікімі відамі жывёл, асабліва вадаплаўнымі птушкамі. З паўднёва-заходняга боку возера нерэгулярна падсілкоўваецца рэкамі Рыа-Прымера і Рыа-Сегунда, якія сцякаюць з гор Сьерас-дэ-Кордава, а таксама некалькімі ручаямі. Салёнасць возера Мар-Чыкіта моцна вагаецца - ад 250 г / л падчас нізкай вады да 40 г / л у вільготныя гады (напрыклад, у 1980-е).
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Аргенціны. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |