Мугірына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Мугірына)
Мугірына
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132,4[1] м
Даўжыня 2,5 км
Шырыня 1,2 км
Плошча 1,48 км²
Аб’ём 0,00831 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,3 км
Найбольшая глыбіня 26,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,9 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мугірына (Беларусь)
Мугірына
Мугірына
Мугірына (Віцебская вобласць)
Мугірына
Мугірына
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Мугірынавозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Лепельскім раёнам. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Завадзіна. Належыць да групы Ушацкіх азёр. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.

Плошча Мугірына складае 1,48 км². Найбольшая глыбіня возера — 26,2 м. Даўжыня — 2,5 км, найбольшая шырыня — 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,3 км. Аб'ём вады ў возеры складае 8,31 млн. м³, плошча вадазбору возера — 2,9 км².

Схілы катлавіны возера на захадзе і поўначы маюць вышыню 15—20 м, парослыя хмызняком. На поўдні вышыня схілаў складае да 10 м. На ўсходзе схілы невыразныя, забалочаныя. Берагавая лінія звілістая. Дно вадаёма да глыбіні 1 м пясчанае, на большых глыбінях — высланае сапрапелем.

Вада ў возеры вызначаецца высокай празрыстасцю. Мугірына зарастае слаба. Злучана канавай з возерам Паўазер′е.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

На паўночным беразе возера была вёска Мугірына. Сярод асноў балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў вядомыя асновы Mu-, Gir-, адкуль імя Mu-giras. Гэтыя асновы ў імёнах, ад якіх тапонімы Мутараўшчына, Гірмантаўцы Цераз возера Палазер'е была таксама Каталоўшчына, ад двухасноўнага імя Ka-talas.

Зноскі

  1. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]