Возера Нарач

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нарач
Narač - 6.jpg
На возеры Нарач
Каардынаты: 54°51′09″ пн. ш. 26°44′59″ у. д. / 54.8525° пн. ш. 26.749722° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

паўночны захад Беларусі

Плошча

79,6 км²

Аб'ём

0,71 км³

Даўжыня берагавой лініі

41 км

Найбольшая глыбіня

24,08 м

Плошча вадазбору

199 км²

Нарач (Беларусь)
Нарач
Нарач
Нарач (Мінская вобласць)
Нарач
Нарач
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 54°51′09″ пн. ш. 26°44′59″ у. д. / 54.8525° пн. ш. 26.749722° у. д. (G) (O) (Я) На́рач — самае вялікае возера Беларусі. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне. Плошча возера — 79,6 км², глыбіня да 24,8 м, даўжыня 12,8 км, шырыня да 9,8 км.

Ляжыць у басейне ракі Нарач (выцякае з возера), за 4 км на захад ад г. Мядзел, паміж вёскамі Чараўкі, Пасынкі, Мікольцы, Гатавічы, Занарач. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр.

Схілы катлавіны на поўначы і паўночным усходзе вышынёй 45-50 м, утвораны адгор'ямі Свянцянскіх град. На поўдні да возера прымыкае больш нізкая Паўднёва-Нарачанская града. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, месцамі стромкія і абразійныя, вышынёй 2-11 м, на паўднёвым усходзе забалочаныя, тарфяныя. Трапляюцца невялікія берагавыя валы, утвораныя прыбойнай дзейнасцю хваль і пасоўваннем ледзянога покрыва. Каля паўночна-ўсходняга берага востраў плошчай 6,2 га, які з-за сваёй надзвычайнай маляўнічасці і пражывання на ім рэдкіх звяроў і птушак, гнездавання ахоўнага віду (крахаль вял-кі) аб'яўлены помнікам прыроды. Да паўднёва-ўсходняга берага прымыкае гідралагічны заказнік Чарэмшыца, на паўночным створаны біялагічныя заказнікі Някасецкі і Пасынкі.

Дно возера адносна роўнае, на усходзе больш складанай будовы, трапляюцца прыўзнятыя амаль да паверхні ўчасткі (мяліны). Прыбярэжная водмель пясчаная, часткова заіленая, каля стромкіх берагоў шмат галькі і валуноў. Глыбакаводная частка дна выслана сапрапелем, глініста-пясчанымі адкладамі. Паўвостраў Наносы (заканчваецца касой) падзяляе возера на паўночна-заходні Малы плёс (глыбіні да 18 м) і паўднёва-ўсходні Вялікі плёс (глыбіня да 24,8 м на т.зв. Гатаўскіх ямах каля ўсходняга берага, насупраць в. Гатавічы).

Ваганні ўзроўню на працягу года да 70 см. Лёд трымаецца з 1-й дэкады снежня, таўшчыня 50-60 см, у асобныя гады да 80 см, да 1-й дэкады красавіка. У некаторыя гады паўднёва-ўсходні плёс замярзае толькі ў студзені. У зацяжныя вёсны ледзяныя палі захоўваюцца да канца красавіка, а ледзяныя таросы каля берагоў — да мая. Вясной водная маса добра перамешваецца да дна, тэмпература вады на найболыных глыбінях 10-12°С. Сярэднямесячная тэмпература паверхневых слаёў вады ў кастрычніку 8,7°С, у ліпені 18,9°С. На працягу года вада добра насычана кіслародам.

У воднай флоры 48 відаў уласна водных раслін, у т.л. 38 кветкавых, 8 водарасцей. Найбольш зарос Малы плёс, у паўночна-ўсходняй частцы якога шырыня паласы расліннасці да 2 км (у Вялікім плёсе 50-350 м). Характэрна хвалепрыбойная паласа без расліннасці (ад урэзу вады да глыбіні 1,5-2 м у Малым плёсе і 3,5-4 м у Вялікім плёсе). Надводная расліннасць (трыснёг, чарот) займае нязначную (менш за 3% ) плошчу возера, пашырана ўчасткамі да глыбіні 1,5-2 м. Падводнай расліннасцю, сярод якой пераважаюць харавыя водарасці, выслана каля 15 км² плошчы дна (пашырана да глыбіні 7,5 м).

У іхтыяфауне налічваецца 25 відаў рыб, прамысловае значэнне маюць акунь, плотка, шчупак, вугор, верхаводка, лінь, мянтуз, гусцяра і інш. Возера вызначаецца багаццем вадаплаўных птушак; адзначаны гняздоўі лебедзя-шыпуна, малой крачкі, скапы, малой паганкі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

У возера ўпадаюць 17 ручаёў (найбольшыя Пронькі, Купа, Антонізберг, Сіманы) і кароткая рака-пратока Скема з воз. Мястра.

Спрыяльныя кліматычныя ўмовы, лясы паблізу возера, маляўнічыя краявіды абумовілі стварэнне вакол возера курорта Нарач. Тут дзейнічаюць санаторыі, дамы адпачынку, дзіцячыя лагеры, турбазы. На беразе возера размешчаны курортны пасёлак Нарач.

Возера Нарач і яго ваколіцы ўваходзяць у Нарачанскі нацыянальны парк.

У 1921[1]-1939[2] гады, возера Нарач знаходзілася на тэрыторыі Польшчы і было самым вялікім возерам гэтай краіны.

Змест

[правіць] Галерэя

Зноскі

  1. Рыжскі мірны дагавор 1921
  2. Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939

[правіць] Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах