Ножніцы (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ножніцы
Морфаметрыя
Даўжыня 1,38 км
Шырыня 0,63 км
Плошча 0,72 км²
Аб’ём 0,0026 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,6 км
Найбольшая глыбіня 5,6 м
Сярэдняя глыбіня 3,6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,13 ‰
Празрыстасць 5 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,76 км²
Упадаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ножніцы (Беларусь)
Ножніцы
Ножніцы
Ножніцы (Віцебская вобласць)
Ножніцы
Ножніцы
Map

Ножніцывозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 36 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Ножніцы.

Плошча паверхні возера 0,72 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Найбольшая глыбіня 5,6 м, сярэдняя 3,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 2,6 млн. м³. Плошча вадазбору 1,76 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—9 м, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія (0,3—0,7 м), пясчаныя, пад хмызняком. Літаральная зона вузкая і спадзістая, пашыраецца ў залівах. Дно выслана сапрапелем. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю (да 5 метраў[1]).
Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Упадаюць 3 ручаі[1]. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4 м. Уздоўж берагоў палоса трыснягу шырынёй да 15 метраў і да глыбіні 2 м[1].

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, карась, лінь і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 401.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]