Прутас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Прутас)
Прутас
літ.: Prūtas
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 143,6[1] м
Даўжыня 4,5 км
Шырыня 1,5 км
Плошча 4,5 км²
Даўжыня берагавой лініі 16,21 км
Басейн
Плошча вадазбору 36,5 км²
Размяшчэнне
Краіны  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Прутас (Літва)
Прутас
Прутас
Прутас (Віцебская вобласць)
Прутас
Прутас
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прутас, Пру́ці, Прута (літ.: Prūtas) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і Ігналінскім раёне Літвы ў басейне ракі Дрысвята, за 36 км у напрамку на паўднёвы захад ад Браслава.

Плошча паверхні возера 4,5 км². Даўжыня 4,5 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Плошча вадазбору 36,5 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагавая лінія звілістая. Ручаямі і пратокамі возера Прутас злучанае з азёрамі Вайнікішкі, Прудунелі (Браслаўскі раён), Апіварда (Апвардай), Ружас і Гілутас (Літва).

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь рачны, джгір, мянтуз і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)