Рыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Рыца)
Рыца
абх.: Риҵа, груз. რიწა
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 950 м
Даўжыня 2,5 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 1,49 км²
Найбольшая глыбіня 116 м
Сярэдняя глыбіня 63 м
Гідралогія
Празрыстасць 8—10 м
Басейн
Плошча вадазбору 154 км²
Упадаюць Лашыпсэ і яшчэ 5 рэк
Выцякаюць Юпшара
Размяшчэнне
Краіна  Абхазія
Рыца (Абхазія)
Рыца
Рыца
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ры́ца, Вялікая Рыца (абх.: Риҵа, груз. რიწა) — возера ледавікова-тэктанічнага паходжання ў Гудауцкім раёне Абхазіі ў даліне ракі Лашыпсэ, на ўсход ад Гаграўскага хрыбта.

Плошча паверхні 1,49 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня возера 110 м, сярэдняя 63 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Возера ўтварылася ў выніку абвалу гары Пшэгішхва падчас землетрасення. Берагі возера высокія. Па берагах букавыя і хваёва-піхтавыя лясы.

У возера ўпадаюць 6 рэк (у т.л. рака Лашыпсэ) і выцякае рака Юпшара.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Возера і яго наваколле знаходзяцца на тэрыторыі Рычыцкага рэліктавага нацыянальнага парка і з'яўляюцца важнейшай турыстычнай выдатнасцю Абхазіі.
На беразе возера знаходзіцца дача Сталіна і мяжуючая з ёй дача Брэжнева[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 526. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]