Возера Свіцязь
| Возера Свіцязь | |
Карціна «Свіцязь» польскага мастака Юліяна Фалата |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Краіна | |
| Плошча |
2,24 км² |
| Аб'ём |
0,00784 км³ |
| Сярэдняя глыбіня |
15 м |
| Плошча вадазбору |
14 км² |
|
|
|
|
|
|
Свіцязь — возера ў Навагрудскім раёне, каля мяжы з Карэліцкім раёнам, у 22 км на паўночным усходзе ад Навагрудка.
Плошча 2,24 км². Найбольшая глыбіня 15 м. Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Аб′ём вады 7,84 млн м³. Плошча вадазбору 14 км².
Знаходзіцца ў басейне р. Моўчадзь, за 3 км на поўдзень ад в. Валеўка, на тэрыторыі Свіцязянскага ландшафтнага заказніка.
Схілы катлавіны параслі лісцевым, месцамі хвойным лесам, на поўдні і паўднёвым захадзе забалочаныя, тарфяністыя. Прыбярэжная частка возера да глыбіні 3—5 м выслана пяском, глыбакаводная — ілам. Слаба зарастае. У возеры растуць лабелія Дортмана і палушнік азёрны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Выцякае р. Сваротва, аднак ля вытока яе пабудаваная плаціна, якая амаль не прапускае ваду ў межанны перыяд.
На возеры пансіянат «Свіцязь», шматлікія зоны адпачынку.
Літаратура [правіць]
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.