Возера Свіцязь, Украіна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Свіцязь | |
| укр.: Світязь | |
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Краіна | |
| Даўжыня |
9,3 км |
| Шырыня |
8 км |
| Плошча |
25,2 км² |
| Аб'ём |
0,18 км³ |
| Найбольшая глыбіня |
58,4[1] м |
|
|
|
Возера Свіцязь — найбольшае і самае глыбокае возера карставага паходжання ва Украіне. Уваходзіць у склад Шацкага прыроднага нацыянальнага парку (Шацкі раён, Валынская вобласць). Разам з іншымі азёрамі ўтварае групу Шацкіх азёр.
Плошча возера Свіцязь складае 25,2 кв.км. Даўжыня возера — 9,3 км, найбольшая шырыня — 8 км. Максімальная глыбіня — 58,4 м. Аб'ём каля 180 млн м ³. Прыблізна пасярэдзіне возера ёсць востраў плошчай каля 7 га.
Возера добра праграваецца ўлетку, мае чыстую ваду і спадзістае пясчанае дно, карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў.
Зноскі
- ↑ Петро Кравчук «Книга рекордів Волині», — Любешів: «Ерудит», 2005. ISBN 966-361-079-4.