Селяхоўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Селяхоўскае)
Селяхоўскае
Морфаметрыя
Даўжыня 1,3 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 1,4 км²
Аб’ём 0,46 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,7 км
Найбольшая глыбіня 8,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 9,75 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Селяхоўскае (Беларусь)
Селяхоўскае
Селяхоўскае
Map

Селяхоўскае, Селяхінскае, Селяхі — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размяшчаецца за 55 км на поўдзень ад Брэста каля вёскі Селяхі. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне Заходняга Буга. Плошча возера складае 0,5 км². Найбольшая глыбіня — 8,6 м. Даўжыня возера — 1,3 км. Найбольшая шырыня возера — 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,7 км, плошча вадазбору — 9,75 км². Аб'ем вады ў возеры — 1,4 млн м³.

Схілы катлавіны возера часткова знаходзяцца пад ворывам. Мелкаводдзе пясчанае. На большых глыбінях пашыраныя сапрапелі магутнасцю да 12,5 метраў.

Возера зарастае ўздоўж берагоў трысцём і чаротам. Падводная расліннасць пашыраная да глыбіні 3,5—4 метры.

Возера Селяхоўскае злучанае ручаём з возерам без назвы. Возера размяшчаецца за 200 метраў ад мяжы з Украінай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]