Стрэшна (возера, басейн Лучосы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стрэшна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 160,5[1] м
Даўжыня 0,88 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,18 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,5 км
Басейн
Упадаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Стрэшна (Беларусь)
Стрэшна
Стрэшна
Стрэшна (Віцебская вобласць)
Стрэшна
Стрэшна
Map

Стрэ́шна — бяссцёкавае возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса ў напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Багушэўск, прыкладна за 1 км на поўнач ад вёскі Шчытоўка.

Плошча паверхні возера 0,18 км², даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 метраў. На захадзе возера вузкі заліў. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны.

Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога Р87 (ВіцебскОрша).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)