Сцернік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сцернік)
Сцернік
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 165,1[1] м
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,26 (0,28[2]) км²
Даўжыня берагавой лініі 2,1 км
Басейн
Плошча вадазбору 2,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сцернік (Беларусь)
Сцернік
Сцернік
Сцернік (Віцебская вобласць)
Сцернік
Сцернік
Map

Сце́рнік[3][4], Бусоўня[3][4] — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Обаль, за 36 кіламетраў на паўночны захад ад горада Гарадок, за 1,5[4] (за 1,2[5]) км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Ключагорская.

Плошча паверхні возера 0,26 (0,28[2]) км², даўжыня 800 метраў, найбольшая шырыня 400 метраў, даўжыня берагавой лініі 2,1 км, плошча вадазбору 2,5 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 5 метраў, месцамі невыразныя, параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагавая лінія ўмерана звілістая.

Возера бяссцёкавае.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]