Сіта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сіта)
Сіта
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152,4 м
Даўжыня 3,8 км
Шырыня 0,79 км
Плошча 1,88 км²
Аб’ём 14,4 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,8 км
Найбольшая глыбіня 28,5 м
Сярэдняя глыбіня 7,6 м
Гідралогія
Салёнасць 0,16—0,18 ‰
Празрыстасць 5,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 9,45 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сіта (Беларусь)
Сіта
Сіта
Сіта (Віцебская вобласць)
Сіта
Сіта
Map

Сі́та[1] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 16 км захад ад горада Браслаў каля вёскі Крываселі, на мяжы з Латвіяй. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Друйка. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёр.

Плошча паверхні Сіта складае 1,88 км². Найбольшая глыбіня возера 28,5 м, сярэдняя 7,6 м. Даўжыня возера 3,8 км, найбольшая шырыня 0,79 км. Даўжыня берагавой лініі 9,8 км. Аб’ём вады ў возеры складае 14,4 млн м³, плошча вадазбору 9,45 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—12 м, на поўдні і захадзе вышыня схілаў складае 5—6 м. Схілы катлавіны спадзістыя, парослыя лесам і хмызняком, участкамі знаходзяцца пад лугам. Берагі возера пад хмызняком, на поўдні — забалочаныя. Пойма мае шырыню шырынёй 4—12 м. На возеры востраў плошчай 0,023 км². Дно выслана пяском на глыбіні 7—9 м, глыбей — сапрапелем.
Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і выцякае ручай у возера Велікянцы. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці складае 6—10 м, у паўночным і паўднёвым залівах шырыня паласы расліннасці павялічваецца да 40—50 м. Падводная расліннасць пашыраная да глыбіні 6—6,5 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, судак, акунь, лінь, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб. У возеры жыве рэлікт ледавіковага перыяду — рачок лімнакалянус.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]