Возера Танлесап
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Танлесап | |
| Каардынаты | |
| Выцякаюць | рака Танлесап |
| Краіны | Камбоджа |
| Плошча | 2500 — 10000 км² |
| Найбольшая глыбіня | да 10—14 м |
Танлесап, Сап — возера ў Камбоджы, на Камбаджыйскай раўніне; самае вялікае на паўвостраве Індакітай. Плошча мяняецца ад 2,5—3 тыс. км² зімой да 10 тыс. км² летам, глыбіня адпаведна ад 1—2 м да 10—14 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана р. Танлесап з р. Меконг і часткова рэгулюе яе сцёк.
Выкарыстоўваецца для арашэння рысавых палёў, рыбалоўства. Прыбярэжная зона густа населена; характэрна забудова на палях. Каля Танлесапа — старажытны комплекс Ангкор.
[правіць] Літаратура
- Танлесап // БелЭн у 18 т. Т. 15. - Мн., 2002.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Возера Танлесап