Возера Тынгвадлаватн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Тынгвадлаватн ісл. Þingvallavatn |
|
| Каардынаты | |
| Выцякаюць | Рака Сог |
| Краіны | Ісландыя |
| Плошча | 84 км² |
| Вышыня | 103 м |
| Найбольшая глыбіня | 114 м |
Тынгвадлаватн (ісл. Þingvallavatn) — возера на паўднёвым захадзе Ісландыі, самае буйное, натуральнае возера на выспе, плошча люстра 84 км². Найбольшая глыбіня — 114 м. На паўночным беразе возера быў заснованы Ісландскі парламент Альтынг ў 930 годзе.
Возера з'яўляецца часткай Нацыянальнага парка Тынгвелір. Выспы на возеры маюць вулканічнае паходжанне. Расколіны вакол возера паказваюць, што ў гэтым месцы тектанічныя пліты Еўропы і Амерыкі супрацьстаяць адна адной. Адзіная рэчка, што выцякае з возера Тынгвадлаватн — Сог.
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Ісландыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |