Чорнае (возера, Невельскі раён, басейн Обалі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чорнае возера
руск.: Чёрное озеро
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 148,0[1] м
Плошча 1,8 км²
Найбольшая глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 12,81 км²
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Пскоўская вобласць
Чорнае возера (Расія)
Чорнае возера
Чорнае возера
Чорнае возера (Пскоўская вобласць)
Чорнае возера
Чорнае возера
Map

Чорнае возера (руск.: Чёрное озеро) — возера ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі ў басейне ракі Обаль.

Плошча воднай паверхні 1,736 км² (1,8 км разам з астравамі)[2]. Найбольшая глыбіня возера 6 м, сярэдняя каля 3 м. Плошча вадазбору 12,81[2] км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія звілістая. На возеры маюцца астравы. Возера праточнае. Упадае пратока з возера Белае і ручай з возера Вастрабусіцы. У паўночна-ўсходняй частцы выцякаюць пратокі, злучаючыя Чорнае з возерам Існа і ракой Чарнец.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, судак і іншыя віды рыб[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]