Чорная Урада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Чорная Урада)
Чорная Урада
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 130,1 м
Даўжыня 1,6 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,53 км²
Аб’ём 0,0012 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,3 км
Найбольшая глыбіня 3,9 м
Сярэдняя глыбіня 2,2 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,25 ‰
Празрыстасць 1,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 93,7 км²
Упадаюць ручаі, рака Бельская
Выцякаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чорная Урада (Беларусь)
Чорная Урада
Чорная Урада
Чорная Урада (Віцебская вобласць)
Чорная Урада
Чорная Урада
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Чо́рная У́рада — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 22 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы на мяжы з Лепельскім раёнам. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Плошча паверхні возера 0,53 км², даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 430 метраў. Найбольшая глыбіня дасягае 3,9 м, сярэдняя складае 2,2 м. Плошча вадазбору 93,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—8 метраў. У паўночнай і паўднёвай частках схілы катлавіны нізкія, месцамі забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя або забалочаныя, у паўночнай частцы возера сплавіна шырынёй да 15 м. Падводнай частцы катлавіны ўласцівы паступовы пераход літаральнай зоны ў сублітараль і ложа. Большая частка дна возера выслана сапрапелем.

Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае ручай Пракса з возера Урада і рака Бельская, выцякаюць дзве пратокі ў возера Атолава. Моцна зарастае.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]