Возера Чырвонае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чырвонае
Князь-возера
Каардынаты: 52°00′00″ пн. ш. 25°00′00″ у. д. / 52, 25 (G) (O) (Я)
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Рэгіён

Гомельская вобласць

Плошча

43,8 км²

Сярэдняя глыбіня

4 м

Плошча вадазбору

280 км²

Упадаюць

Дземенка

Выцякаюць

Жыткавіцкі канал і нш.

Чырвонае (Беларусь)
Чырвонае
Чырвонае
Чырвонае (Гомельская вобласць)
Чырвонае
Чырвонае

Каардынаты: 52°25′00″ пн. ш. 27°55′00″ у. д. / 52.416667° пн. ш. 27.916667° у. д. (G) (O) (Я) Чырвонае, Князь-возера — самае вялікае возера Гомельскай вобласці і трэцяе паводле плошчы сярод азёр Беларусі. Знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне, у басейне ракі Прыпяць.

Плошча возера 43,8 км², глыбіня да 4 м, даўжыня 12,1 км, шырыня да 5,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 30,8 км. Упадаюць рака Дземенка, канава Цесна, канава Восаўская і інш., выцякаюць Жыткавіцкі канал, канал Азёрны.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, авальная, злёгку выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі возера нізкія, затарфаваныя, дно выслана сапрапелем, на поўдні па мелкаводдзю пясчанае.

З захаду да возера прымыкаюць тарфяныя палі, на якіх вядзецца здабыча торфу. У выніку асушэння і торфараспрацоўкі балотнага масіву «Булеў Мох» быў парушаны гідралагічны рэжым возера, адбылася трансфармацыя прылягаючых лясных супольніцтваў у збедненыя меліярацыйна-ўтвораныя фітацэнозы. Нягледзячы на тое, што старая торфараспрацоўка затоплена, гідралагічны рэжым тэрыторыі да гэтага часу цалкам не аднавіўся.

На частцы торфараспрацовак агульнай плошчай каля 2,5 тыс. га праводзіцца аднаўленне балот. Зараз гэтыя ўчасткі ўяўляюць сабой сажалкі, раздзеленыя дамбамі. Глыбіня вады ў іх вагаецца ад 0,5 да 1,5 м, у каналах — ад 1,5 да 3 м. Усё гэта стварае спрыяльныя ўмовы для гнездавання многіх відаў водна-балотных птушак.

Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах, як крыніца вады для арашэння. Возера і затопленыя тарфянікі арандуюцца пад аматарскае рыбалоўства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org