Чэрас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Чэрас)
Чэрас
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134,2 м
Даўжыня 3,29 км
Шырыня 0,53 км
Плошча 0,99 км²
Аб’ём 0,006 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,74 км
Найбольшая глыбіня 12,8 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,2 ‰
Празрыстасць 2,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 7 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чэрас (Беларусь)
Чэрас
Чэрас
Чэрас (Віцебская вобласць)
Чэрас
Чэрас
Map

Чэ́рас[1] — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мёрыца (прыток Заходняй Дзвіны), за 6 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Сушкі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Чэрас балцкага паходжання.

З шэрагу азёрных назваў Чаросава (каля Лепеля), Чэраскія (група азёраў у вярхах ракі Таропы), Чарэя, сюды ж і назвы прыпяцкай ракі Чарэса, дзесенскай ракі Чарэска[2].

Ад літоўскага keroti «расці, разрастацца» (прыставачнае už-keroti «зарастаць, абрастаць»).

Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — літоўская рачная назва *Kerėsa (> Kerės-upis), структура якой таксама складаецца з кораня Ker- і пашыральніка -s-. Далей літоўскія гідронімы Kerotis, Kerūlė[3].

Так жа сама матываваная рачныя назвы Карма (рака на Пасожжы і іншая рака на Верхнім Павоччы), Karmė, Kermėžys, звязаныя з літ. kermėti «нарастаць; абрастаць», už-kermėti «зарастаць»[4][5].

Далей да індаеўрапейскага *ker- з ідэяй росту ўшыркі, а не ўвышкі[6] (> keras «пень; куст»).

Пашыральнікі -as-, -es- выкарыстоўваюцца ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: narnėti «бурчэць» — narnasas «хто бурчыць», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[7].

Назва Чэрас звязаная з зарастаннем вады рачнымі раслінамі.

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча возера складае 0,99 км². Даўжыня 3,29 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 7,74 км. Найбольшая глыбіня 12,8 м. Аб’ём вады 6 млн м³. Плошча вадазбору 7 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі пясчаныя, месцамі пад валунамі. Зарастае да глыбіні 1,5 м. Эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана на поўдні пратокай з Грэцкім возерам, на поўначы ручаём з возерам Сілоўскае. Па берагах некалькі крыніц.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, мянтуз, акунь, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера населеныя пункты Захарні, Літоўчыкі, Новае Сяло, Сушкі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. ЭПБ 1986.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 153—154.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 148, 153.
  5. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II. Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 56.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 572—573.
  7. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 311—314.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Міронаў В. Р. Чэрас // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 357—358. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]