Возера Эдвард
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Эдвард | |
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Даўжыня |
77 км |
| Шырыня |
40 км км |
| Плошча |
2325 км² |
| Аб'ём |
39,5 км³ |
| Найбольшая глыбіня |
112 м |
| Сярэдняя глыбіня |
17 м |
| Плошча вадазбору |
12096 км² |
|
|
|
Эдвард — возера ў Цэнтральнай Афрыцы, на мяжы паміж Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, у некалькіх кіламетрах на поўдзень ад экватара. Самае маленькае з Вялікіх азёр Афрыкі. Названа ў гонар Эдуарда VII, старэйшага сына каралевы Вікторыі, у гонар якой, у сваю чаргу, названа іншае вялікае возера Афрыкі — Вікторыя. Назву возеру даў Генры Мортан Стэнлі, які наведаў возера ў 1888 годзе. Пазней возера было пераназвана ў Ідзі-Амін ў гонар дыктатара Уганды Ідзі Аміна, аднак сёння возера зноў носіць сваё былое імя.
З возера выцякае рака Семлікі.