Возера Эйр
| Возера Эйр англ.: Lake Eyre |
|
| Састаўная спадарожнікавая фатаграфія возера Эйр. | |
| Каардынаты | |
| Плошча | 9500 км² |
| Вышыня | -20 м |
| Глыбіня | 1,5 м |
Возера Эйр (англ.: Lake Eyre) у рэдкія выпадкі свайго напаўнення з'яўляецца найбуйнейшым возерам Аўстраліі і самой нізкай яе кропкай — 20 м ніжэй за ўзровень мора. Гэта цэнтральная кропка шырокага басейна возера Эйр.
Возера названа ў гонар англічаніна, даследчыка Аўстраліі Эдварда Джона Эйра, які першым згайшоў яго ў 1840 годзе.
Возера размешчана ў пустыні цэнтральнай Аўстраліі, у паўночнай частцы штата Паўднёвая Аўстралія. Басейн возера Эйр ўяўляе сабой зачыненую сістэму, навакольнае ложа возера, ніжняя частка якога запаўняецца засоленым шчыльным пластом глебы з-за сезоннага выпарвання захопленых вод. Нават у сухі сезон у Эйры застаецца крыху вады, якая звычайна збіраецца ў невялікіх азёр, утвораных на салёным высмаглым ложы возера. Падчас сезону дажджоў рэкі з паўночна-усходу Квінслэнду цякуць у бок возера. Колькасць вады, якая прыносіцца мусонамі, вызначае, ці дойдзе вада да возера, і калі так, то наколькі глыбокім будзе возера. На возеры таксама бываюць невялікія і сярэдняга памеру паводкі з-за ліўняў, выпадаючых на навакольных тэрыторыях.
На возеры ёсць яхт-клуб.
[правіць] Спасылкі
- Fluctuations of Lake Eyre, South Australia
- Lake Eyre, South Australia
- Lake Eyre Yacht Club website
- Google Maps
- Lake Eyre pelican mystery
- Floods of Lake Eyre — Dr Vincent Kotwicki’s site
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Аўстраліі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |