Возера Эры
| Эры Erie |
|
| Возера Эры ўзімку | |
| Каардынаты | |
| Плошча | 25 700 км² |
| Найбольшая глыбіня | 64 м |
Эры (англ.: Erie [ˈɪri], фр.: Érié) — возера ў Канадзе і ЗША, чацвёртае зверху ў сістэме Вялікіх азёр. Маючы плошчу 25700 км ², Эры займае па гэтым параметры 13 месца сярод азёр свету (улічваючы Каспійскае і Аральскае мора). Возера выцягнутае з захад-паўднёвага-захаду на усход-паўночны-усход на 388 км пры шырыні да 92 км. Возера абмывае берагі амерыканскіх штатаў Агаё, Пенсільванія і Нью-Ёрк і канадскай правінцыі Антарыё. Абсалютная ацэнка люстэрка вод 173,8 м. Шматлікія астравы ў паўднёва-заходняй частцы возера. Тэмпература вады змяняецца ад 0-2 °C зімой да 24 °C летам. Прыбярэжная частка замярзае са снежня па сакавік-красавік. Упадаюць р. Дэтройт, Гранд, Рейзін, Гурон, Момі, Сандаскі, Куяхога; выцякае р. Ніягара, праз якую воз. Эры злучаецца з воз. Антарыё. На беразе воз. Эры знаходзяцца горада Бафала, Эры, Таледа, Порт-Стэнлі, Манро, Кліўлэнд. Тапонім Эры паходзіць ад назвы племя эрыелхонан (літар. «доўгі хвост», назва пумы).
[правіць] Геаграфія і гідраграфія
Сярэдняя глыбіня 19 м, максімальная — 64 м.