Возны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратазы, Апошні Возны трыбунала:
«Нікога. Узышоў на ганак, цісне клямку
Са страхам — пуста, быццам дзе ў заклятым замку.
Іск дастае, чытае ўголас аб'яўленне.»

(Адам Міцкевіч Пан Тадэвуш, Кніга 6, Засьценак).

Возны — судовая асоба ў мясцовых судах ВКЛ. Выконваў функцыі судовага вестуна, пасланца, дазнаўца, судовага выканаўца і прыстава.

Як дазнавец возны сведчыў пабоі, крадзяжы, згвалтаванні і г.д. Яго запісы («рэляцыі») рэгістраваліся ў судовых кнігах, а на судовых паседжаннях ён сведчыў аб убачаным і пачутым. Гэтыя рэляцыі і сведчанні вознага лічыліся важкімі судовымі доказамі. Як судовы прыстаў возны сачыў за парадкам у зале ў час судовага паседжання. За сваю працу атрымліваў узнагароджанне ў памеры, вызначаным законам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маслыка, Г. А. Возерскае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 347.
  • с. 563 том 26, «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г.
  • Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2 С.110.