Войны рабоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Войны рабоў — войны, якія вялі рымляне ў Італіі і ў правінцыях супраць шматлікіх паўстанняў рабоў у час распаду Рэспублікі.

Першая вайна рабоў (каля 136—132 да н.э.)[правіць | правіць зыходнік]

Рабы былі ў старажытнасці беспраўнымі. Дзякуючы шматлікім заваяванням, колькасць рабоў у Рыме дасягнула значных памераў. Сірыец Эунус вырашыў выкарыстацца гэтым становішчам і з'яднаў вакол сябе рабоў на Сіцыліі. Першая вайна рабоў пачалася каля 136 года да н.э. у Энна на Сіцыліі і неўзабаве ахапіла ўвесь востраў. Пад кіраўніцтвам Эунуса, які называў сябе кароль Антыохас, і кілікірыйца Клеона рабы знішчылі чатырох рымскіх прэтораў (хутчэй за ўсё ў 136—135 гадах да н.э.), а потым у 134 і 133 гадах і дзвух консулаў. Дзякуючы гэтым поспехам, колькасць паўстанцаў хутка павялічылася да прыкладна 200.000 чалавек. У 132 годзе да н.э. консул Публій Рупілій Publius Rupilius захапіў Таўраменіум (сёння Таарміна) і Энна, тым самым падавіўшы паўстанне і скончыўшы Першую вайну рабоў. Каля 20.000 захопленых у палон рабоў былі распяты ці скінуты са скал.

Другая вайна рабоў (103—100 да н.э.)[правіць | правіць зыходнік]

Другая вайна рабоў пачалася таксама на Сіцыліі ў 103 годзе да н.э. Прычынай вайны стала нежаданне штатгальтэра здзяйсняць загад сената, згодна якому рабам давалася магчымасць атрымліваць страчаную свабоду. Таксама і гэтая вайна пад кіраўніцтвам Трыфона і Атэніона ахапіла шырокія масы рабоў. Вайна скончылася ў 100 годзе да н.э., калі пасля шматлікіх значных параз рымскай арміі праконсул Публій Рупілій урэшце разбіў войска паўстанцаў.

Трэцяя вайна рабоў альбо Паўстанне Спартака (73 — 71 да н.э.)[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяя вайна рабоў, вядомая таксама пад назвамі Вайна гладыятараў альбо Паўстанне Спартака, пачалася ў Італіі ў 73 годзе да н.э. і працягвалася да 71 года да н.э. Тракер Спартак трапіў у якасці рымскага раба ў школу гладыятараў у Капуа, з якой Спартак здзейсніў пабег у 73 годзе да н.э. з прыблізна 70 аднадумцамі. Збегчы змаглі толькі 70 чалавек, таму што паўстанне было паслаблена нечаканай здрадай. На вулкане Везувій Спартак нагалаву разбіў войска аднаго з легатаў прэтора Варынія, знішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасля гэтага і войска самаго прэтора. Дзякуючы далучэнню да арміі ўсё новых і новых беглых рабоў, у войску Спартака хутка з'ядналіся больш чым 100.000 чалавек. З гэтай арміяй Спартак рушыў у 72 годзе да н.э. у паўднёвым напрамку, каб перавесці сваіх паплечнікаў праз Альпы ў Галіцыю альбо Тракію.

Спартак нанёс вялікую паразу двум консулам года, — Гнаю Лентулу Gnaeus Lentulus і Гелію Gellius і таксама разбіў праконсула Гая Кассія пры Муціна. Дзякуючы шматлікім ваенным поспехам сярод паўстанцаў прабудзілася жажда здабычы і Спартак быў прымушаны павярнуць сваю армію на поўдзень, замест таго, каб перайсць на другі выратавальны бок Альпаў.

У 71 годзе да н.э. Рым аддаў загад прэтору Ліцынію Крассу на знішчэнне войска Спартака. Красс здолеў адрэзаць войска паўстанцай на крайнім поўдні Італіі. Спартак сумеў прарвацца праз варожую блакаду, але пры гэтым ён згубіў частку сваёй арміі, якая аддзялілася ад асноўнай часткі і была знішчана Крассам. Паплечнікі прымусілі Спартака да бітвы ў Луканіі, дзе яго армія была канчаткова разбіта. У бітве загінула каля 60.000 рабоў, 6.000 захопленых у палон распнулі ўздоўж Віа Апія Via Appia паміж Капуа і Рымам. Неўзабаве вярнуўся з іспанскага паходу Пампей і знішчыў астатнія дробныя часткі арміі рабоў-паўстанцаў.