Войтаўска-лаўніцкі суд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Войтаўска-лаўніцкі суд - адзін з мясцовых судоў для гарадскога насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Дзейнічаў у гарадах, якія мелі грамату на магдэбургскае права. Яго юрысдыкцыі падлягалі мяшчане.

Справа таксама разглядалася, калі ў судовай спрэчцы ў якасці істца выступаў жыхар горада, які не меў прывілея на магдэбургскае права, або феадал ці залежны ад яго чалавек.