Вольга, княгіня Кіеўская
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вольга Ольга |
||
| В. М. Васняцоў. «Княгіня Вольга» | ||
|
||
|---|---|---|
| Папярэднік: | Ігар Рурыкавіч | |
| Пераемнік: | Святаслаў Ігаравіч | |
| Веравызнанне: | Язычніцтва, перайшла ў хрысціянства | |
| Нараджэнне: | невядома | |
| Смерць: | 11 ліпеня 969 | |
| Дынастыя: | Рурыкавічы | |
| Муж: | Ігар Рурыкавіч | |
| Дзеці: | Святаслаў Ігаравіч | |
Княгіня Вольга, у хрышчэнні Алена (пам. 11 ліпеня 969) — княгіня, кіравала Кіеўскай Руссю пасля гібелі мужа, князя Ігара Рурыкавіча, як рэгент з 945 да прыкладна 960 года. Першая з рускіх кіраўнікоў прыняла хрысціянства яшчэ да хрышчэння Русі, першая руская святая.
У 956 гаду жорстка расправілася з драўлянамі, аднак устанавіла нормы даніны, час і месцы (пагосты) яе збору. Сын Ігара і Вольгі — князь Святаслаў Ігаравіч (964—972). У 957 гаду прыняла хрышчэнне ў Царградзе.