Вольга Іпатава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вольга Іпатава
Грамадзянства:

БССР,
Рэспубліка Беларусь

Род дзейнасці:

пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч

Гады творчасці:

з 1959

Кірунак:

проза

Жанр:

гістарычная проза

Прэміі:

імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006), імя Міколы Ганька (2009)

Узнагароды:

ордэн «Ордэн Пашаны, Беларусь», медаль Францыска Скарыны

Во́льга Міха́йлаўна Іпа́тава (нар. 1 студзеня 1945) — беларуская пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч.

Змест

[правіць] Біяграфія

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956—1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967).

Працавала настаўніцай ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965—1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968—1970). У 1970—1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975—1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978—1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985—1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына»[1].

У 1991—1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з'яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за «вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе») і інш. З'яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».

[правіць] Творчасць

Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня», (1989) «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп'есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).

У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.

Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.

Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю[2].

[правіць] Бібліяграфія

Зноскі

  1. Вольга Іпатава // Беларускія пісьменнікі (1917—1990)…
  2. Кароткі нарыс Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

[правіць] Літаратура

  • Вольга Іпатава // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах