Вольга Аляксандраўна Фаткуліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канькабежац
Вольга Фаткуліна
Агульная інфармацыя
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Дата нараджэння 23 студзеня 1990
Месца нараджэння
Пражыванне Чалябінск, Расія
Спецыялізацыя спрынтарскае мнагаборства
Тытулы
Чэмпіён свету 1 (2013)
Кар’ера ў Кубку свету
Колькасць стартаў 68 (+1 у каманднай гонцы)
Колькасць перамог 1
Подыумаў 9
Асабістыя рэкорды
500 метраў 37,13 (2013) NR
1000 метраў 1.13,40 (2013, Солт-Лейк-Сіці) NR
1500 метраў 1:56.21 (2013, Солт-Лейк-Сіці)
3000 метраў 4.28,20 (2009)
5000 метраў 8.03,66 (2009)
Алімпійскія гульні
Срэбра Сочы 2014 500 м
Чэмпіянаты свету на асобных дыстанцыях
Золата Сочы 2013 1000 м
Бронза Сочы 2013 500 м
Узнагароды
Заслужаны майстар спорту Расіі
Апошняе абнаўленне: 11 лютага 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольга Аляксандраўна Фатку́ліна (нар. 23 студзеня 1990, Чалябінск, РСФСР, СССР) — расійская канькабежка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года на дыстанцыі 500 метраў, чэмпіёнка свету 2013 года на дыстанцыі 1000 метраў, заслужаны майстар спорту Расіі. Рэкардсменка Расіі на 500 і 1000 метраў і ў спрынтарскім мнагабор’і.

Член алімпійскай зборнай каманды Расіі па канькабежным спорце на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Бегла дзве дыстанцыі — 500 і 1000 метраў, заняўшы на абедзвюх 20-е месца. Чатырохразовая чэмпіёнка Расіі ў спрынтарскім мнагабор’і.

Чэмпіёнка Расіі на дыстанцыях 500 (у сезонах 2010/2011 і 2012/2013) і 1000 метраў (2010/2011).

На пятым этапе Кубка свету 2012/2013 упершыню паднялася на подыум, стаўшы трэцяй на дыстанцыі 1000 метраў. На шостым этапе Кубка свету 2012/2013 палепшыла свае асабістыя вынікі на спрынтарскіх дыстанцыях, абнавіўшы ўласныя нацыянальныя рэкорды на 1000 м (1.14,24) і ў мнагабор’і (150,140).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]