Вольга Валянцінаўна Корбут

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вольга Корбут
Olga Korbut on a Stamp of Azerbaijan 386.jpg
Асабістая інфармацыя
Поўнае імя:

Вольга Валянцінаўна Корбут

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Дата нараджэння:

16 мая 1955(1955-05-16) (58 гадоў)

Месца нараджэння:

Гродна, Беларуская ССР, СССР

Во́льга Валянці́наўна КО́РБУТ (16 мая 1955, Гродна), беларуская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. З 1991 года ў эміграцыі ў ЗША.

Спартыўная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вольга Корбут прыйшла ў гімнастыку ў 10 гадоў і пасля палутара гадоў заняткаў у Алены Цюнянковай ў 1965 годзе трапіла ў групу да Рэйнальда Кныша. Першы вялікі поспех прыйшоў у 1970 годзе — яна стала чэмпіёнкай СССР у апорным скачку і ўвайшла ў зборную СССР.

  • 4-кратная алімпійская чэмпіёнка:
    • 1972 — каманднае першынства, бервяно і вольныя практыкаванні,
    • 1976 — каманднае першынства
  • Двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1972 — брусы, 1976 — бервяно),
  • Чэмпіёнка свету 1974 у апорным скачку,
  • Чэмпіёнка свету 1970 і 1974 у камандным першынстве,

Пераможца Спартакіяды народаў СССР і абсалютная чэмпіёнка СССР 1975 года, шматразовая чэмпіёнка СССР, Уладальніца сярэбранага медаля чэмпіянату Еўропы 1973 года ў абсалютным першынстве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.417