Вольга Валянцінаўна Корбут
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Вольга Корбут)
Во́льга Валянці́наўна КО́РБУТ (16 мая 1955, Гродна), беларуская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. З 1991 году ў эміграцыі ў ЗША.
[правіць] Спартыўная біяграфія
Вольга Корбут прыйшла ў гімнастыку ў 10 гадоў і ў 1965 годзе трапіла ў групу да Кныш. Першы вялікі поспех прыйшоў у 1970 годзе - яна стала чэмпіёнкай СССР у апорным скачку і ўвайшла ў зборную СССР.
- 4-кратная алімпійская чэмпіёнка:
- 1972 - каманднае першынства, бервяно і вольныя практыкаванні,
- 1976 - каманднае першынства
- Двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1972 - брусы, 1976 - бервяно),
- Чэмпіёнка свету 1974 у апорным скачку,
- Чэмпіёнка свету 1970 і 1974 у камандным першынстве,
Пераможца Спартакіяды народаў СССР і абсалютная чэмпіёнка СССР 1975 года, шматразовая чэмпіёнка СССР, Уладальніца сярэбранага медаля чэмпіянату Еўропы 1973 года ў абсалютным першынстве.
[правіць] Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.417
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
