Вольга Яфімаўна Фадзеева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Яфімаўна Фадзеева
Актрыса тэатра і кіно Вольга Фадзеева
Актрыса тэатра і кіно Вольга Фадзеева
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1978(1978-10-15)[1] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка, кінаактрыса
IMDb ID 0264929
olgafadeeva.info

Вольга Яфімаўна Фадзеева (нар. 15 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская і расійская актрыса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 15 кастрычніка 1978 года ў Мінску.

Бацькі Вольгі Фадзеевай — артысты балета. Вольга таксама хацела стаць балерынай, але яе не прынялі ў харэаграфічнае вучылішча, яна паступіла ў тэатральны ліцэй.

У сярэдзіне 1990-х гадоў паступіла ў Беларускую акадэмію мастацтваў. Падчас вучобы рэжысёр Барыс Луцэнка запрасіў Вольгу на галоўную жаночую ролю ў спектаклі тэатра імя М. Горкага «Гамлет», дзе адбыўся яе дэбют на тэатральнай сцэне. У 1999 годзе галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Валерый Раеўскі запрасіў Вольгу ў тэатр у ліку некалькіх выпускнікоў Акадэміі мастацтваў. З 1999 года працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

Таксама здымалася ў кіно. Першай работай была эпізадычная роля ў фільме «Зорка Венера» (2000). Вядомасць прынёс серыял «Салдаты», дзе Вольга Фадзеева сыграла галоўную жаночую ролю.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 ліпеня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]