Волькаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Волькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Волька
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня Карповіч Ігар Браніслававіч[1]
Кіраўнік спраў Панюк Галіна Антонаўна[1]
Насельніцтва (2014) 988[2]
Волькаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1645
Код аўтам. нумароў 1

Во́лькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Волька. Колькасць двароў — 494 (2014 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[3]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дабромысленскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Глядзенне, Дабромысль, Закаплічча, Сялец, пасёлкі Сасновы Бор і Югалін)[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1584 чалавекі[5], з іх 97,1 % — беларусы[6].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Волькаўская сярэдняя школа
  • Волькаўскі дзіцячы садок

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Сайт адміністрацыі Івацэвіцкага раёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2020. Праверана 28 лютага 2011.
  2. З улікам ваеннага гарадку №1 «Даманава» — 1480 чалавек
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 28 жніўня 2022.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.