Вольная барацьба

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
FreestyleWrestling2.jpg

Вольная барацьба — гэта адзінаборства двух спартсменаў.

Вольнай барацьба называецца ў параўнанні з грэка-рымскай (класічнай) барацьбой, бо яе правілы даюць барцу большую свабоду ў выбары прыёмаў. Лічыцца, што вольная барацьба паходзіць з Англіі, адкуль яе завезлі ў Амерыку, дзе яна развівалася ў двух кірунках:

  • барацьба прафесіяналаў (схватка ўяўляла сабой своеасаблівае шоу, у якім барцы імітавалі зверствы адно з аднаго, каб падтрымліваць цікаўнасць публікі);
  • барацьба студэнтаў у каледжах і ўніверсітэтах ЗША. Менавіта з гэтага кірунку паходзіць сучасная вольная барацьба.

У праграму Алімпійскіх гульняў вольная барацьба ўключана з 1904 г., жаночая барацьба - з 2004 г. Чэмпіянаты свету арганізоўваюцца з 1951 г., чэмпіянаты Еўропы — з 1928 г. У Міжнародную федэрацыю аматарскай барацьбы — ФІЛА (FILA; заснавана ў 1912 як IWU - Міжнароднае аб'яднанне барцоў, сучасныя арганізацыйныя формы набыла ў 1954 г.[1]) уваходзіць больш за 120 краін (звесткі 1997 г.).

Прыёмы вольнай барацьбы дзеляцца на дзве групы: барацьба ў стойцы і барацьба ў па́ртэры. Механізмы рухаў у прыёмах барацьбы можна падзяліць на тры асноўныя групы:

  • кідкі;
  • звальванні і перавароты;
  • дацісканне, утрыманне.

Некаторыя паняцці ў тэхніцы барацьбы [2][правіць | правіць зыходнік]

  • Стойка – становішча барца, які стаіць на нагах, неабходнае для дужання.
  • Партэр – становішча барца, які стаіць на каленях з упорам рукамі ў кілім.
  • Мост – становішча барца, які стаіць у прагібе на нагах і лобнай частцы галавы.
  • Небяспечнае становішча – становішча барца спінай да кіліма, мост, паўмост і сед (з упорам локцем ці лакцямі ў кілім ззаду).
  • Тэхніка барацьбы – сукупнасць рацыянальных, дазволеных правіламі дзеянняў барца (прыёмаў, абарон і контрпрыёмаў), што выкарыстоўваюцца для дасягнення перамогі.
  • Прыём – асобнае скончанае дзеянне барца, скіраванае на змяненне становішча атакаванага барца ў дачыненні да кіліма.
  • Абарона – дзеянне барца, скіраванае на прыпыненне правядзення прыёма.
  • Контрпрыём – дзеянне барца, скіраванае на правядзенне прыёму ў адказ.
  • Кідкі – прыёмы ў стойцы, якія выконваюцца з адрывам атакаванага барца ад кіліма і прыводзяць суперніка ў небяспечнае становішча.

Зноскі

  1. http://www.fila-official.com/index.php?option=com_content&task=view&id=12&Itemid=27
  2. Медведь А.А. Вольная борьба. Учебное пособие для студентов-спортсменов. Мн., 2000

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Грэплінг

Шаблон:Martialart-stub