Вольнаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольнаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вольна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 890
Плошча 150 км²
Вольнаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт

Во́льнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Вольна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стайкаўскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Паланечкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Паланечка, Рэпічы, Серамовічы і Шчарбовічы), у склад Мядзеневіцкага сельсавета перададзена вёска Стайкі[2]. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Савіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верхняе Чэрніхава, Галынка, Ліхасельцы, Нагорнае, Ніжняе Чэрніхава, Цішкоўцы і Чэрніхава), наўзамен у склад Савіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Паланечка, Рэпічы, Серамовічы, Шчарбовічы і пасёлак Паланечка)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[5]. 26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Паланечка, Рэпічы, Шчарбовічы — скасаванага Паланечкаўскага сельсавета[6].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзіць 1 аграгарадок[7], 13 вёсак і 1 хутар[8]:

Населены пункт SOATO Каардынаты
Вёска Азярэц 1 204 807 051 53°17′43″ пн. ш. 26°08′44″ у. д.HGЯO
Бартнікі (Баранавіцкі раён) 1 204 807 006 53°18′08″ пн. ш. 26°09′49″ у. д.HGЯO
Верхняе Чэрніхава 1 204 807 011 53°14′47″ пн. ш. 26°14′04″ у. д.HGЯO
Аграгарадок Вольна 1 204 807 016 53°17′51″ пн. ш. 26°13′05″ у. д.HGЯO
Вёска Галынка 1 204 807 021 53°14′28″ пн. ш. 26°18′14″ у. д.HGЯO
Задзвея 1 204 807 026 53°18′28″ пн. ш. 26°17′05″ у. д.HGЯO
Вёска Залессе 1 204 807 031 53°16′54″ пн. ш. 26°10′19″ у. д.HGЯO
Вёска Ліхасельцы 1 204 807 036 53°14′48″ пн. ш. 26°19′07″ у. д.HGЯO
Вёска Нагорнае 1 204 807 041 53°15′20″ пн. ш. 26°16′13″ у. д.HGЯO
Вёска Ніжняе Чэрніхава 1 204 807 046 53°14′50″ пн. ш. 26°17′22″ у. д.HGЯO
Вёска Рабковічы 1 204 807 056 53°18′34″ пн. ш. 26°15′16″ у. д.HGЯO
Хутар Росаш 1 204 807 061 53°19′25″ пн. ш. 26°11′34″ у. д.HGЯO
Вёска Савічы 1 204 807 066 53°16′48″ пн. ш. 26°17′06″ у. д.HGЯO
Вёска Цішкоўцы 1 204 807 071 53°13′21″ пн. ш. 26°18′01″ у. д.HGЯO
Вёска Чэрніхава 1 204 807 076 53°14′46″ пн. ш. 26°15′02″ у. д.HGЯO

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1890 чалавек[9], з іх 93,5 % — беларусы[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. ВОЛЬНА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — С. 32
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области» Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.). Праверана 22 снежня 2018.
  7. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  8. Данные от 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]