Вольха чорная

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вольха чорная
Вольха чорная
Вольха чорная
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Ляшчынакветныя

Сямейства:

Бярозавыя

Род:

Вольха

Від:

Вольха чорная

Навуковая назва

Alnus glutinosa (L.) Gaertn.

Арэал

IKAl-100210 Distribution Alnus glutinosa.png

ITIS   19470
NCBI   3517

Вольха чорная або клейкая, Альшына[1] (Alnus glutinosa), лістападнае дрэва роду вольха сямейства бярозавых.

Дрэвы вышынёй да 23 м. Ствол цёмны, амаль чорны, маладыя парасткі клейкія. Лісце няправільна-авальнае, па канцах тупое або з невялікай выемкай. Цвітуць ранняй вясной, да з'яўлення лісця. Мужчынскія кветкі ў каташках, жаночыя ў шышачках, якія ператвараюцца ў суплоддзі. Плод — крылаты арэшак. Драўніна мае аранжавую афарбоўку.

Чорная вольха даволі патрабавальная да глебаў, светлалюбнае дрэва.

На Беларусі распаўсюджваецца на нізінных балотах, у поймах рэк, па берагах азёр. Утварае чорнаальховыя лясы, найбольшыя масівы якіх на Палессі і Цэнтральнабярэзінскай раўніне.

Зноскі

  1. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах