Вормскі канкардат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вормскі канкардат (лац.: Pax Wormatiensis cum Calixto II, таксама вядомы як лац.: Pactum Calixtinum) — кампраміснае пагадненне паміж рымскім папам Калікстам II і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыхам V, які завяршыў барацьбу за інвестытуру. Заключаны 23 верасня 1122 года ў Вормсе. Ратыфікаваны на Першым Латэранскім саборы (1123 год).

Паводле ўмоў Вормскага канкардату, абодва бакі даравалі адзін аднаму сапраўдны мір, кароль абавязаўся вярнуць папе і мясцовым цэрквам захопленую ў ходзе канфлікту маёмасць. Пагадненне ўрэгулявала спрэчныя пытанні ў прызначэнні царкоўных іерархаў. Яно прызнала дваістасць становішча біскупаў, якія ўваходзілі адначасова і ў царкоўную, і ў феадальную іерархію. Імператар адмаўляўся ад права надзяляць прэлатаў кольцам і кіем - сімвалам духоўнага звання, якое давалася папам або яго легатамі. За імператарам захоўвалася права надзяляць біскупаў ленамі і свецкай уладай, уручаючы ім скіпетр. Папа пайшоў на тры буйныя саступкі. Ён прызнаў, што біскупы павінны несці васальныя абавязкі перад імператарам, пагадзіўся на прысутнасць імператара пры абранні біскупаў на нямецкай тэрыторыі і дазволіў імператару выказваць сваё меркаванне ў спрэчных выпадках. Імператар у сваю чаргу абяцаў, што выбары будуць праходзіць без сімоніі і прымусу. У Італіі і Бургундыі імператар пазбавіўся права прымаць удзел у абранні і ўручаў інвестытуры па сканчэнні шасці месяцаў. У цэлым, канкардат быў больш выгадным папе, чым імператару.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Le Goff, Jacques Medieval Civilization 400–1500 Barnes and Noble, New York, 1964
  • Reynolds, Susan Fiefs and Vassals, The Medieval Evidence Reinterpreted, Oxford University Press, 1994
  • Davis, R. H. C. “A History of Medieval Europe, From Constantine to Saint Louis”, Longmans, Ninth Printing, 1966
  • Dahmus, Joseph, The Middle Ages, A Popular History, Doubleday & Company, Inc. Garden