Востраў Інішмор

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Інешмор
Inis Mór
Архіпелаг Аран.svg
Каардынаты: Каардынаты: 53°07′25″ пн. ш. 9°43′39″ з. д. / 53.123611° пн. ш. 9.7275° з. д. (G) (O) (Я)53°07′25″ пн. ш. 9°43′39″ з. д. / 53.123611° пн. ш. 9.7275° з. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Архіпелаг Аран
Акваторыя Атлантычны акіян
Краіна Flag of Ireland.svg Ірландыя
Інешмор (Ірландыя)
Інешмор
Інешмор
Плошча 30,91 км²
Насельніцтва 845 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 27,337 чал./км²
Огіл
Commons-logo.svgІнешмор на Вікісховішчы 

Інешмо́р (ірл.: Inis Mór, літаральна "Вялікі востраў") — найбуйнейшы востраў у архіпелаге Аран. Плошча - 30,91 км². Насельніцтва (2011 г.) - 845 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Інешмор — самы вялікі ў архіпелаге Аран. Знаходзіцца ў заліве Голуэй. Прасціраецца ў даўжыню на 14 км. Найбольшая шырыня - 3 км. Сфарміраваны гранітнымі і вапняковымі пародамі. Берагі абрывістыя. Вылучаюцца пагоркі. Найвышэйшы пункт - 123 м.

Клімат марскі ўмераны. Сярэднія тэмпературы вагаюцца ад 6°C узімку да 15°C улетку.

Пераважае травяністая і хмызняковая расліннасць. Жывёльны свет прадстаўлены шматлікімі казуркамі і птушкамі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная галіна эканомікі — турызм, а таксама звязаныя з ім паслугі і традыцыйныя рамёствы. Земляробства і рыбалоўства адыгрываюць другасную ролю. Востраў злучаны з Ірландыяй марской паромнай пераправай. Галоўны порт — Кілронан. Працуе аэрапорт каля паселішча Кіліні.

Усё насельніцтва Інішмора размаўляе на ірландскай мове.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Інішмор вабіць вандроўнікаў сваімі суровымі маляўнічымі ландшафтамі, а таксама магчымасцю пазнаёміцца з традыцыйнай ірландскай культурай.

Архітэктурныя славутасці:

  • Старажытныя круглыя кельцкія ўмацаванні. Найбольшы з іх — Дун-Ангус (сяр. 1 тысячагоддзя н.э.), знаходзіцца на месцы старажытнага паселішча бронзавага века. Займае плошчу каля 5,6 га і складаецца з вонкавай, сярэдняй і ўнутранай частак. Два іншых умацавання месцяцца каля паселішчаў Онах і Кіліні.

На Інішморы працуе цэнтр культурнай спадчыны. Арганізаваны пляж для адпачынку. У гонар Святога Энды, мясцовага заступніка, праводзяцца фестывалі, якія суправаджаюцца рэгатамі на традыцыйных лодках, зробленых з драўлянага каркаса і авечых скур.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]