Востраў Ітуруп
| Ітуруп яп.: 択捉島 |
|
| Каардынаты: | |
| Архіпелаг | Курыльскія астравы |
| Плошча | 3 200 км² |
| Насельніцтва (2007) | 6 387 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 1,996 чал./км² |
Ітуруп (яп.: 択捉島 Этарофу) — востраў паўднёвай групы Вялікай грады Курыльскіх астравоў, самы буйны востраў архіпелага.
Геаграфія [правіць]
Востраў выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 200 км, шырыня ад 7 да 27 км. Плошча - 3200 км². Складаецца з вулканічных масіваў і горных камлюкоў. На Ітурупе 9 дзеючых вулканаў: Кучаравы (986 м), Меншы Брат (562 м), Чырып (1589 м), Багдан Хмяльніцкі (1585 м), Баранскага (1134 м), Іван Грозны (1159 м), Стокап (1634 м), Атсанупуры (1205 м), Берутарубе (1223 м). На востраве мноства вадаспадаў, у тым ліку адзін з самых высокіх у Расіі - вадаспад Ілля Мурамец (141 м), які знаходзіцца на паўвостраве Мядзведжы; возера, гарачыя крыніцы. Ітуруп аддзелены пралівам Фрыза ад вострава Уруп, размешчанага ў 40 км да паўночна-ўсход; пралівам Кацярыны - ад вострава Кунашыр, размешчанага ў 22 км на паўднёвы захад.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі [правіць]
| Курыльскія астравы | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Вялікая Курыльская града |
|
||||||
| Малая Курыльская града | Шыкатан • Палонскага* • а-вы Асколкі* • Зялёны* • Танфільева* • Юрый* • а-вы Дзёміна* • Анучына* | ||||||
| *астравы, таксама вядомыя пад агульнай назвай Хабамаі | |||||||