Абрука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Абрука)
Абрука
эст. Abruka
Бераг
Бераг
Характарыстыкі
Плошча8,78 км²
Насельніцтва30 чал.
Шчыльнасць насельніцтва3,42 чал./км²
Размяшчэнне
58°08′55,20″ пн. ш. 22°30′27,97″ у. д.HGЯO
АрхіпелагЗаходні Эстонскі архіпелаг
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
МуніцыпалітэтПавет Саарэ
Абрука (Эстонія)
Абрука
Абрука
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абрука (эст.: Abruka) — адзін з астравоў Заходняга Эстонскага (Маанзундскага) архіпелага. Агульная плошча — 8,78 км². Насельніцтва (2014 г.) — 30 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Абрука месціцца ў паўночна-заходняй частцы Рыжскага заліва ў 3,9 км ад вострава Саарэмаа. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 6,4 км. Найбольшая шырыня — 3,1 км.

Цэнтральную частку вострава займае шырокалісцевы лес (92 га) з такімі рэдкімі для Эстоніі пародамі дрэў, як дуб, ліпа, ціс, плюшч, ляшчына. Востраў Абрука насяляюць каля 2000 птушак, ёсць дзікі і алені. Для аховы прыроды на востраве створаны нацыянальны парк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У познім сярэднявеччы востраў Абрука належаў Эзэль-Вікскаму біскупству. Тут трымалі коней, колькасць якіх даходзіла да 150. Першыя сяляне з’явіліся толькі ў шведскі перыяд панавання (другая палова XVII ст. — першая чвэрць XVIII ст.). Яны займаліся пераважна рыбалоўствам. У XIX ст. на востраве быў адчынены першы маяк. У 1883 г. адчынена школа (працавала да 1972 г.). Пасля II сусветнай вайны насельніцтва вострава Абрука пачало стала зніжацца, што было выклікана абмежаваннямі ў жыцці на малым востраве.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Абрука стала пражывае каля 10—12 чалавек, аднак улетку насельніцтва павялічваецца да 30. Асноўныя заняткі мясцовых жыхароў — сельская гаспадарка і абслугоўванне турыстаў. На востраве маюцца 2 маякі, мемарыял ахвярам парома «Эстонія» (1994 г.).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]