Востраў Авадзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Авадзі
яп.: 淡路島
Каардынаты: Каардынаты: 34°23′00″ пн. ш. 134°50′00″ у. д. / 34.383333° пн. ш. 134.833333° у. д. (G) (O) (Я)34°23′00″ пн. ш. 134°50′00″ у. д. / 34.383333° пн. ш. 134.833333° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Унутранае Японскае мора
Краіна Flag of Japan.svg Японія
Авадзі (Японія)
Авадзі
Авадзі
Плошча 592,17 км²
Найвышэйшы пункт 606 м
Насельніцтва (2005) 157 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 265,127 чал./км²
成ヶ島img357.jpg
Commons-logo.svgАвадзі на Вікісховішчы 

Ава́дзі (яп.: 淡路島 Авадзі-сіма?) — востраў у Японіі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта вострава Авадзі

Востраў Авадзі з'яўляецца найбуйнейшым востравам Унутранага Японскага мора і размешчаны паміж Осакскім залівам на ўсходзе і пралівам Кіі на поўдні. Плошча вострава складае 592 км². Адміністрацыйна ён уваходзіць у прэфектуру Хіёга і падзяляецца на 3 гарадскія акругі — Авадзі, Сумота і Мінаміявадзі. Самы буйны з іх — Сумота.

Авадзі злучаецца з востравам Хансю на поўначы мостам Акасі-Кайкё, а з востравам Сікоку на поўдні — мостам Нарута. Чыгуначнае паведамленне як на востраве, так і з востравам, адсутнічае. Адзіны сродак руху — аўтатранспарт.

Асноўным заняткам жыхароў вострава з'яўляецца сельская гаспадарка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З VII і па XIX стагоддзі ўключна востраў утвараў у Японіі асобную правінцыю Авадзі. Сама назва Авадзі азначае ў перакладзе Дарога да правінцыі Ава — з прычыны таго, што ў мінулым праз Авадзі праходзіў найкарацейшы шлях з Хансю на Сікоку, у былую правінцыю Ава, цяпер прэфектура Такусіма. У перыяд Эда, пачынаючы з 1615 года, на Авадзі кіравалі даймё (князі) Такусімы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • АВАДЗИ(СИМА) // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM) — м: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.