Авалау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Авалау)
Авалау
фідж. Ovalau
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча102,3 км²
Насельніцтва9 100 чал.
Шчыльнасць насельніцтва88,95 чал./км²
Размяшчэнне
17°41′ пд. ш. 178°47′ у. д.HGЯO
Акваторыямора Кора
Краіна
Авалау (Фіджы)
Авалау
Авалау
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў Авалау (фідж. Ovalau) — востраў у складзе Фіджы на ўсход ад Віці-Леву. Агульная плошча — 102,3 км². Насельніцтва — 9100 чал. (2014 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Авалау знаходзіцца ў 54,2 км на паўночны ўсход ад Сувы, сталіцы Фіджы. Мае вулканічнае паходжанне. Даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — 625 м. Абрысамі нагадвае авал, выцягнуты з поўначы на поўдзень. Даўжыня — 14,86 км. Найбольшая шырыня — 10,26 км. Частка ўзбярэжжа ахоплена колам каралавых рыфаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Авалау вядомы тым, што з 1830-ых гг. на ўсходзе вострава сяліліся еўрапейскія гандляры сандалам і місіянеры. Вёска Левука на некаторы час ператварылася ў важны транзітны порт, дзе меліся хрысціянскія храмы, друкарня і нават перыядычныя выданні (з 1869 г.). Адносіны паміж правадырамі Авалау, многія з якіх мелі крэольскае паходжанне, і еўрапейцамі былі складанымі. У 1844 г. частка еўрапейцаў пакінула востраў з-за пагрозы сутычак з мясцовым насельніцтвам, але паселішча ў Левука хутка адрадзілася дзякуючы брытанскім місіянерам, тут з’явіліся консульствы Вялікабрытаніі і ЗША.

У 1840-ыя гг. Авалау фармальна трапіў пад уладу правадыроў вострава Мбау, аднак пасля прыходу да ўлады Такамбау ў 1852 г. мясцовыя правадыры разам з саюзнікамі на Віці-Леву паднялі паўстанне. Толькі ў 1865 г. яны пагадзіліся заключыць з Такамбау саюз тавата. У 1871 г. на Авалау па ініцыятыве брытанцаў адбылася каранацыя Такабау, але сепаратысцкія настроі працягвалі дамінаваць. У 1877 г. сталіца Фіджы была перанесена з вёскі Левука ў Суву.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Вёска Левука з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам вострава Авалау і навакольных тэрыторый. На востраве маюцца порт, аэрапорт, рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Мясцовае насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і абслугоўваннем турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]