Востраў Авес
| Востраў Авес Isla de Aves |
|
| Каардынаты: | |
| Архіпелаг | Малыя Антыльскія астравы |
| Акваторыя | Карыбскае мора |
| Краіна | |
| Плошча | 0,0375 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
Востраў Авес (ісп.: Isla de Aves, літаральна "Птушыны востраў") — востраў у Карыбскім моры. Належыць да дзяржавы Венесуэла. З-за тайфунаў часта мяняе знешні выгляд і губляе тэрыторыю сушы. Прыкладная сучасная плошча - 3,75 га[1]. На востраве размешчана навуковая і ваенная база, але сталага насельніцтва няма.
Змест |
Прырода і геаграфія [правіць]
Востраў Авес мае каралавае паходжанне, акружаны рыфам. У даўжыню дасягае 540 м. Найбольшая шырыня - каля 22 м. Вышыня сушы - каля 3 м. Сталых крыніц пітной вады няма.
Клімат трапічны вільготны. Найбольш дажджлівыя месяцы - чэрвень, жнівень і кастрычнік. Найбольш сухі месяц - сакавік[2].
Большая частка паверхні пясчаная, але ў паўночнай частцы вылучаецца травяністая прагаліна. Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі і чарапахамі[3]. На востраве рэгулярна праводзяцца даследаванні марской вады. Лічыцца адным з найбольш важных месц для размнажэння чарапах.
Тэрытарыяльныя спрэчкі [правіць]
Востраў Авес быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі ў канцы XVI ст. Да пач. XIX ст. аспрэчваўся некалькімі дзяржавамі. На востраве не было месца для стварэння сталага паселішча, аднак жыхары Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў наведвалі яго для здабычы чарапах і чарапашых яек.
У 1854 г. амерыканцы выявілі вялікае радовішча гуана і пачалі яго здабычу, што прывяло да пратэстаў адначасова Нідэрландаў і Венесуэлы, якая лічылася спадчынніцай Іспаніі на Малых Антыльскіх астравах. Галандцы накіравалі да вострава ваенны карабель і спынілі незаконную здабычу. Спрэчка паміж Нідэрландамі і Венесуэлай была перададзена на суд каралеве Іспаніі, якая вырашыла яго на карысць Венесуэлы (1865 г.)[4]. Але афіцыйнае далучэнне да гэтай дзяржавы адбылося толькі ў 1895 г. У 1878 - 1912 гг. амерыканцы працягвалі здабычу, пакуль запасы гуана не былі вычарпаны.
Венесуэла здолела ўсталяваць эфектыўны кантроль над востравам толькі ў 1950 г. У 1978 г. пачала працу навуковая станцыя імя Сімона Балівара. У 1980 г. былі дасягнуты пагадненні аб згодзе на прыналежнасць вострава да Венесуэлы з ЗША і Францыяй. У 1988 г. з гэтым пагадзіўся прэм'ер-міністр Дамінікі.
У сапраўдны час ніводная краіна не аспрэчвае правы Венесуэлы на востраў, аднак аспрэчваецца 200-мільная эканамічная зона.