Востраў Банаба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Банаба
Banaba
Banaba Island - Marplot Map with Contours (1-20,000).jpg
Каардынаты: Каардынаты: 0°51′05″ пд. ш. 169°31′57″ у. д. / 0.851389° пд. ш. 169.5325° у. д. (G) (O) (Я)0°51′05″ пд. ш. 169°31′57″ у. д. / 0.851389° пд. ш. 169.5325° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Kiribati.svg Кірыбаці
Банаба (Акіянія)
Банаба
Банаба
Плошча 6,39 км²
Насельніцтва 335 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 52,426 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgБанаба на Вікісховішчы 

Бана́ба (кірыбаці: Banaba) — каралавы востраў у Ціхім акіяне. Належыць да дзяржавы Кірыбаці. Агульная плошча сушы — 6,39 км². Насельніцтва (2012 г.) — 335 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Банаба — даволі ізаляваны востраў каралавага паходжання , які знаходзіцца ў 455 км ад атола Тарава (астравы Гілберта), 291 км ад Науру, 13 184 км ад Мінска. Ён значна адрозніваецца ад класічных каралавых атолаў, паколькі больш нагадвае вялікую скалу са шматлікімі пясчанымі водмелямі і пляжамі. Унутры скальнага масіву шмат пустэчаў. Сама назва вострава перакладаецца як "полая зямля". Паверхневых вадацёкаў няма.

Клімат экватарыяльны пасатны. Сярэднія тэмпературы вагаюцца ад 27,6 °C ў снежні да 28,2 °C у верасні—лістападзе. Найбольшая колькасць ападкаў прыпадае на снежань—люты (233—281 мм), найменшая — на чэрвень—жнівень (102—112 мм). Кожныя 7—8 гадоў здараецца засуха.

У мінулым большая частка вострава была пакрыта расліннасцю. Востраў насяляла вялікая калонія марскіх птушак. Аднак у выніку неашчаднай эксплуатацыі радовішча фасфатаў у 19001979 гг. мясцовая прырода была практычна загублена. У наш час адбываецца працэс яе паступовага адраджэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым Банаба быў населены мікранезійцамі і-банаба або і-батабата, якіх ў сучаснасці прынята адносіць ці то да тунгару, ці то да самастойнай этнічнай супольнасці. Згодна легендам, продкі і-банаба паходзілі з Меланезіі. Яны мелі свае культуру, размаўлялі на мове, блізкай да кірыбаці, падпарадкоўваліся вярхоўным правадырам. Арыгінальнымі помнікамі іх дзейнасці былі пірамідальныя каменныя курганы.

Востраў быў адкрыты у канцы XVIII ст. брытанскімі мараплаўцамі, аднак доўгі час не меў сталых стасункаў са знешнім светам. У 18721875 гг. на востраве адбылася моцная засуха, падчас якой загінула большасць астравіцян, у жывых засталося 400 чал. з папярэдніх 2000 насельнікаў.

У 1900 г. прадстаўнік брытанска-аўстралійскай "Кампаніі Ціхаакіянскіх астравоў" падманам вымусіў правадыроў Банаба падпісаць дагавор, паводле якога частка тэрыторыі вострава адчужалася для здабычы фасфатаў. Для працы на радовішчы ўвозіліся рабочыя з астравоў Гілберта і Тувалу. Мясцовае насельніцтва працавала амаль выключна ў якасці грузчыкаў, за што паводле дагавора атрымоўвала 8 шылінгаў за тону фасфатаў. Кампанія таксама абавязвалася забяспечваць і-банаба пітной вадой. Хаця брытанскія ўлады не давалі кампаніі такіх паўнамоцтваў, яе прадстаўнікі абвясцілі востраў тэрыторыяй Вялікабрытаніі. Брытанскі ўрадавы камісар прыбыў толькі ў 1913 г.

У ліпені 1941 г. у сувязі з падзеямі II Сусветнай вайны насельніцтва еўрапейскага паходжання было эвакуіравана. У снежні 1941 г. пачаліся налёты японскай авіяцыі, якая імкнулася ліквідаваць мясцовую радыёстанцыю.

Улетку 1942 г. японцы захапілі Банаба і пачалі ўмацоўваць яго для ператварэння ў стратэгічную крэпасць. Пры гэтым мясцовае насельніцтва і рабочыя тунгару і тувалу выкарыстоўваліся ў якасці прымусовай працоўнай сілы. Многія з тых, хто будаваў сакрэтныя аб'екты, былі пасля ліквідаваны. Калі будоўля скончылася, жыхароў пераправілі на Тараву і Каралінскія астравы. Засталіся толькі 150 мужчын, якія павінны былі працягваць працаваць на японскіх ваенных. Ужо ў жніўні 1945 г., калі на востраве высадзіліся аўстралійцы, стала вядома, што па загадзе камандзіра японскага гарнізона рабочыя былі расстраляныя.

У 1947 г. уцалелыя і-банаба былі пераселены на востраў Рабі ў Фіджы. Здабыча фасфатаў працягвалася да 1979 г. пакуль абсалютная большасць запасаў не была вычарпана.

12 ліпеня 1979 г. была абвешчана незалежнасць дзяржавы Кірыбаці. Раздзел 9 Канстытуцыі гэтай краіны вызначаў востраў Банаба як частку гэтай краіны. У 1980 г. частка і-банаба вярнулася на радзіму, але знайшла яе амаль знішчанай. Толькі 10% тэрыторыі былі прыдатныя для жыцця. Багатая інфраструктура (шпіталі, дамы, інтэрнаты) аказаліся разрабаванымі. У 19992000 гг. з-за жорсткай засухі амаль палова насельніцтва вострава зноў перасялілася на Рабі.

Палітычныя рознагалоссі[правіць | правіць зыходнік]

У наш час востраў Банаба з'яўляецца цэнтрам палітычнага канфлікту, які ўзнік паміж карэннымі насельнікамі і ўрадам Кірыбаці.

У 1979 г. і-банаба атрымалі кампенсацыю ад "Брытанскай фасфатнай кампаніі", пераемніцы "Кампаніі Ціхаакіянскіх астравоў", якую выдаткавалі не столькі на адраджэнне прыроды вострава, колькі на перасяленне і ўладкаванне або на зусім іншыя патрэбы, у тым ліку на адукацыю сваіх дзяцей у прэстыжных школах Фіджы і Аўстраліі. Урад Вялікабрытаніі таксама вылучыў грошы ў якасці кампенсацыі, але яны былі атрыманы ўрадам Кірыбаці і не выплочваліся жыхарам Рабі. Гэта матывавалася выдаткамі, якія мела Кірыбаці ў сувязі з падтрымкай перасяленцаў і чыноўнікаў на самім востраве Банаба. Больш за тое, улады Кірыбаці праявілі зацікаўленасць у аднаўленні здабычы фасфатаў. Лідары і-банаба на Рабі лічаць, што брытанская кампенсацыя за панесеныя імі страты пайшла на фінансаванне дзяржаўных праектаў на астравах Гілберта і ніякага дачынення да Банаба не мела.

Між тым, сітуацыя ў Фіджы стала неспрыяльнай для і-банаба, бо фіджыйскія нацыяналісты пачалі патрабаваць вяртання Рабі карэнным фіджыйцам і прыгнятаць выхадцаў з Мікранезіі. Улады Аўстраліі і Новай Зеландыі не спяшаюцца прызнаваць і-банаба сапраўднымі палітычнымі ўцекачамі. У гэтай сувязі сярод жыхароў Рабі з новым моцам загучалі патрабаванні перадачы ім кампенсацыі для далейшага перасялення зноў на радзіму, што стала прычынай сутыкнення з урадам Кірыбаці.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што рада кіраўнікоў і старэйшын Рабі лічыць сябе сапраўдным органам, які прадстаўляе інтарэсы жыхароў Банаба. Яна збірае грошы на разнастайныя праекты для ўзнаўлення нармальнага жыцця на востраве. 1 студзеня 2006 г. прадстаўнік рады адкрыта заклікаў да аддзялення Банаба ад Кірыбаці і стварэння сваёй незалежнай дзяржавы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]