Востраў Бувэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Востраў Бувэ
нарв.: Bouvetøya
Каардынаты: Каардынаты: 54°26′00″ пд. ш. 3°24′00″ у. д. / 54.433333° пд. ш. 3.4° у. д. (G) (O) (Я)54°26′00″ пд. ш. 3°24′00″ у. д. / 54.433333° пд. ш. 3.4° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Атлантычны акіян
Краіна Flag of Norway.svg Нарвегія
Востраў Бувэ (Паўднёвы Атлантычны акіян)
Востраў Бувэ
Востраў Бувэ
Плошча 58,5 км²
Насельніцтва (2012) 0 чал.
Паўднёвы бераг вострава Бувэ
Commons-logo.svgВостраў Бувэ на Вікісховішчы 
Востраў Бувэ з космасу

Востраў Бувэ (нарв.: Bouvetøya) — незаселены вулканічны востраў у паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна, плошча - 58,5 км², 93% тэрыторыі пакрыта ледавікамі. Залежная тэрыторыя (нарв. biland) Нарвегіі. Адзін з самых аддаленых ад мацерыкоў астравоў у свеце (пасля вострава Пасхі і астравоў Трыстан-да-Кунья).

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Бувэ ўяўляе сабой надводную частку шчытавога вулкана, які знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Заходне-Індыйскага хрыбта. Глебы Бувэ складаюцца з базальту і рыялітаў. На паўночным захадзе вострава ўтварылася кальдэра. Апошняе вывяржэнне на востраве адбывалася каля 2000 гадоў таму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Названы ад імя першаадкрывальніка, француза Ж.-Б. Бувэ дэ Лазье (1705-1786), які адкрыў востраў 1 студзеня 1739 года. З-за туману ён прыняў востраў за мыс, за якім распасціралася вялікая зямля. Адкрытая ім суша была названая мыс Абразання Гасподняга (святкуецца ў дзень адкрыцця - 1 студзеня) , і паўночна-заходні ўскраек вострава да гэтага часу носіць гэтую назву.