Востраў Бінтан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бінтан
Bintan
Vostrau Bintan.gif
Каардынаты: Каардынаты: 1°05′00″ пн. ш. 104°29′00″ у. д. / 1.083333° пн. ш. 104.483333° у. д. (G) (O) (Я)1°05′00″ пн. ш. 104°29′00″ у. д. / 1.083333° пн. ш. 104.483333° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Сінгапурскі праліў
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Бінтан (Інданезія)
Бінтан
Бінтан
Плошча 1 173 км²
Насельніцтва 334 875 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 285,486 чал./км²
Пляж Мана-Мана на поўначы вострава
Commons-logo.svgБінтан на Вікісховішчы 

Бінта́н (індан.: Bintan) — найбуйнейшы востраў у групе Рыау. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 1173 км². Насельніцтва (2010 г.) - 334 875 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Бінтан знаходзіцца ў 8 км на ўсход ад вострава-горада Батам у архіпелаге Рыау, у 21 км на поўдзень ад паўвострава Малака (Малайзія), у 34 км на паўднёвы захад ад Сінгапура, у 105 км на паўночны ўсход ад Суматры, у 845 км на паўночны захад ад Джакарты, у 9057 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Даўжыня - 52 км, найбольшая шырыня - 46 км.

Бінтан з'яўляецца працягам Малакскага паўвострава. Цэнтральная частка вострава пагорыстая (да 348 м). Узбярэжжа камяністае, месцамі вылучаюцца пясчаныя пляжы. Большасць з іх знаходзіцца на поўначы і ўсходзе Бінтана, дзе вылучаюцца турыстычныя зоны.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ў межах +26° C - 32° C. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў - 2600 мм.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна традыцыі, першыя жыхары з'явіліся на Бінтане з Паўднёвага Кітая ў 231 г. н. э. У канцы XIV - пачатку XV ст. востраў занялі перасяленцы з Малакі на чале султана Мухамеда. У 1511 - 1526 гг. Бінтан быў акупаваны партугальцамі. Пасля іх зыходу ён уваходзіў у склад некалькіх суседніх дзяржаў. У 1814 г. стаў валоданнем Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1824 г. быў перададзены пад кіраванне Галандскай Ост-Індскай кампаніі. З 1949 г. — у складзе Інданезіі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Бінтан — галоўны турыстычны цэнтр архіпелага Рыау. Турысты прыбываюць пераважна з суседніх Сінгапура, Малайзіі, Батама і іншых рэгіёнаў Інданезіі. Найбуйнейшы населены пункт — горад Танджунг-Пінанг, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Рыау.

На захадзе Бінтана пабудавана прамысловая зона, дзе размешчаны гандлёвыя склады, прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, нафтаперапрацоўчы завод. Паромы звязваюць Бінтан з Батамам і Сінгапурам. Дзейнічае аэрапорт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]