Востраў Ваш
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ваш Île à Vache |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Паўднёвы дэпартамент |
| Няма старонкі Шаблон:На карце/Гаіці Паўднёвы дэпартамент | |
| Плошча | 52 км² |
| Насельніцтва | 15 000 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 288,462 чал./км² |
Ваш (фр.: Île à Vache — Каровін востраў) — невялікі востраў даўжынёй 13 км, шырынёй 3,2 км і плошчай каля 52 км², які знаходзіцца да паўднёвага захаду ад вострава Гаіці. Уваходзіць у склад Паўднёвага дэпартамента Гаіці (акруга Ле Ке).
Заходняя частка вострава — узвышаная, у той час як усходняя частка з'яўляецца багністай — там знаходзіцца адзін з найбуйнейшых мангравых лясоў у Гаіці[1]. Востраў з'яўляецца адным з самых папулярных турыстычных месцаў у Гаіці: на ім знаходзяцца два турыстычных курорта: Порт Морган і Абака-Бей.
Зноскі
- ↑ T. Brooks & L.M. Davalos. The Birds of Île-à-Vache, Haiti , Caribbean Journal of Science (2001). Праверана 30 жніўня 2006.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Гаіці. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |