Востраў Віс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віс
Croatia - Vis.PNG
Каардынаты: Каардынаты: 43°02′45″ пн. ш. 16°09′04″ у. д. / 43.045833° пн. ш. 16.151111° у. д. (G) (O) (Я)43°02′45″ пн. ш. 16°09′04″ у. д. / 43.045833° пн. ш. 16.151111° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of Croatia.svg Харватыя
АА першага ўзроўня Жупанія Спліт-Далмацыя
Віс (Харватыя)
Віс
Віс
Няма старонкі Шаблон:На карце/Харватыя Жупанія Спліт-Далмацыя
Плошча 90,26 км²
Найвышэйшы пункт 587 м
Насельніцтва (2001) 3 617 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 40,073 чал./км²
Краявід г. Коміжа
Commons-logo.svgВіс на Вікісховішчы 

Віс (харв.: Vis), Ліса (італ.: Lissa) — востраў у Адрыятычным моры, у паўднёвай частцы Харватыі, каля далмацінскага ўзбярэжжа. На востраве размешчаны аднайменны горад.

Плошча вострава - 90,26 км², насельніцтва - 3617 чалавек (2001 г.). Найвышэйшы пункт вострава - г. Хум (587 м), даўжыня берагавой лініі - 76,6 км. Ад вострава Хвар аддзелены Віскім каналам. Востраў Віс - самы аддалены ад мацерыка сярод населеных астравоў Адрыятыкі.

Самыя вялікія населеныя пункты - горад Віс (1960, перапіс 2001 г.) на ўсходнім беразе вострава і Коміжа (1677, перапіс 2001 г.) на заходнім. У горадзе Віс ёсць паромная прыстань, якая злучае востраў з востравам Хвар і мацерыковым горадам Спліт.

Насельніцтва занята турыстычным абслугоўваннем, рыбалоўствам, вінаградарствам.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Францысканскі манастыр у г. Віс
  • Коміжа — горад рыбакоў. Мноства рыбных рэстаранаў, а таксама музей рыбалоўства, размешчаны ў старадаўняй прыгоннай вежы.
  • «Блакітная пячора» (харв.: Modra špilja) — размешчана на невялікім востраве Бішава, які знаходзіцца недалёка ад горада Коміжа. Турыстаў прыцягвае грот, у якім, дзякуючы эфекту пераламлення святла ў вадзе, усе людзі і прадметы здаюцца залітымі блакітным святлом.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Заселеныя астравы Харватыі