Востраў Гоца
Гоца, Гоза (іт. Gozo, мальт.: Għawdex) — востраў у Міжземнам моры, які ўваходзіць у Мальтыйскі архіпелаг і з'яўляецца тэрыторыяй Мальты. Плошча вострава — 67 км². Намінальная сталіца — горад Вікторыя (да 1887 года — Рабат).
[правіць] Рэльеф
Характэрныя рысы ландшафта — узгоркі з плоскімі вяршынямі. Рэк на востраве няма, захаваліся толькі глыбокія рэчышча. На востраве ёсць унутранае мора.
[правіць] Насельніцтва
Колькасць складае каля 30 000 чал. З іх каля 6 000 чал. пражываюць у Вікторыі.
Гоца з'яўляецца другім па велічыні востравам Мальтыйскага архіпелага (пасля вострава Мальта). Адлегласць паміж двума буйнейшымі астравами складае 6 км. Сувязь ажыццяўляецца праз паромныя пераправы, якія перавозяць як пасажыраў, так і аўтамабілі. Судна курсіруюць паміж гоцаскім партом Мджарр і мальтыйскім Чыркеўва (30 хвілін) і Са-Мэйсан (1 гадзіна 15 хвілін).
На Гоца ёсць мноства турысцкіх абъектаў. 12 гасцініц (ад 2 да 5 зорак). Галоўныя курорты — Шлэндзі, Марсалфорн, Мджарр.
[правіць] Выдатнасці
Выдатнасцямі вострава з'яўляюцца мегалітны храм Джгантыя («месца гігантаў») і сабор Санта-Марыя.
На поўначы размешчаны пясчаныя пляжы — Рамла, Сан-Блас, Хонда-ір-Румін.
Сувенірная прадукцыя — карункі.
