Гранд-Кайман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Гранд-Кайман)
Гранд-Кайман
англ. Grand Cayman
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча196 км²
Насельніцтва52 120 чал.
Шчыльнасць насельніцтва265,92 чал./км²
Размяшчэнне
19°20′ пн. ш. 81°13′ з. д.HGЯO
АрхіпелагКайманавы астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Гранд-Кайман (Кайманавы астравы)
Гранд-Кайман
Гранд-Кайман
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гранд-Ка́йман, або Вялікі Ка́йман (англ.: Grand Cayman) — востраў у Карыбскім моры. Найбуйнейшы ў складзе Кайманавых астравоў. На Гранд-Каймане знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр Кайманаў — Джорджтаўн. Плошча — 196 км². Насельніцтва — 52 120 чал. (2010 г.)

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лагуны Гранд-Каймана

Востраў Гранд-Кайман знаходзіцца на паўночным захадзе Карыбскага мора ў 591 км ад паўвострава Юкатан і 640 км ад паўвострава Фларыда. Найбольшая шырыня — 14,8 км, даўжыня — 32,8 км. Гранд-Кайман месціцца на вяршыні падводнага хрыбта, на якім першапачаткова ўтварыўся старажытны атол. У выніку падняцця паступова сфарміраваліся рысы сучаснага вострава. Усходняя частка ўяўляе вапняковае плато вышынёй да 24 м. Заходняя частка захавала некаторыя абрысы атола, у прыватнасці шырокую лагуну. На заходнім беразе вылучаецца доўгі Сямімільны пляж. Сталых паверхневых вадацёкаў няма.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература на працягу года змяняецца ад +25° C у студзені да +29° C у ліпені. У летнія месяцы частыя ўраганы.

Прырода вострава Гранд-Кайман значна зменена чалавекам. Цэнтральная частка вострава занята пераважна хмызнякамі. На ўзбярэжжы захаваліся мангравыя лясы. Жывёльны свет бедны, прадстаўлены шматлікімі птушкамі, яшчаркамі, ігуанамі, чарапахамі, агуці. Значна большую цікавасць уяўляе падводны свет навакольнага каралавага рыфа. Воды каля Гранд-Каймана насяляюць дэльфіны, акулы, скаты і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакладная дата адкрыцця вострава не вядома. Упершыню ён быў паказаны на карце 1523 г. У 1568 г. кароткае апісанне Гранд-Каймана заставіў Фрэнсіс Дрэйк. Першая няўдалая спроба каланізацыі англійскімі перасяленцамі з суседняй Ямайкі была прадпрынята ў 1661 г. Сталыя паселішчы з’явіліся з сярэдзіны 1730-ых гг. Англійскія каланісты займаліся рубкай лесу, ловам чарапах, трымалі плантацыі бавоўніка. Для працы на плантацыях і лову чарапах увозіліся негры-рабы з Афрыкі. У 1835 г. рабства было адменена.

У 17981831 гг. склалася мясцовая сістэма самакіравання. У 1863 г. Кайманавы астравы атрымалі афіцыйны статус брытанскай каланіяльнай тэрыторыі, залежнай ад Ямайкі. У 1963 г. была сфарміравана асобная залежная тэрыторыя Кайманавых астравоў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Гранд-Кайман — найбольш шчыльна населены востраў Кайманавых астравоў. Большая частка насельніцтва жыве ў Джорджтаўне, дзе працуе кабатажны порт, каля горада знаходзіцца міжнародны аэрапорт. Традыцыйныя заняткі — сельская гаспадарка, будаўніцтва суднаў, лоў чарапах. У нашы дні пераважаюць абслугоўванне турыстаў, міжнародных фінансавых устаноў, гандаль.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]